9 чэрвеня у БДМК прайшоў конкурс сярод навучэнцаў 3 курса "Па старонках беларускай музыкі ХХ - ХХІ стагоддзяў".

Выкладчык беларускай музычнай літаратуры Барэхава Т.М. прапанавала ўдзельнікам тэст, віктарыну, выкананне твора беларускага аўтара. На заключным этапе быў прадстаўлены творчы партрэт сучаснага беларускага кампазітара.

Сярод 35 удзельнікаў журы вылучыла лепшых:

1 месца - Ласько Л. (І. Комар), Брадніцкая Г. (А. Хадоска), Жураўлёва Н. (Л. Захлеўны).
2 месца - Драгун Ю. (У. Кандрусевіч), Райко К. (Дз. Смольскі), Махта А. ( В. Іваноў), Байда А. (Г. Гарэлава), Кунік С. (В. Кузняцоў).
3 месца - Кустэнка Э. (А. Безенсон), Лукша Г. (Дз. Лыбін), Журавель Д. (А. Атрашкевіч), Шахрай Д. (Л. Шлег), Асмалоўская В. (В.Воранаў), Босы В. (В. Капыцько).

Спадзяемся, што конкурс пашырыў веды навучэнцаў у сучасных кірунках беларускай музыкі, даў магчымасць праявіць свае здольнасці і аратарскае майстэрства.