31 мая ў в. Люсіна Ганцавіцкага р-на адбылося фальклорнае свята "З ТРОЙЦАЮ Ў ЛЕТА"🌿 Удзельнікі ды госці фестывалю сталі сведкамі ўзнаўлення старажытных традыцый Траецкага тыдня, кумлення, ды ваджэння Куста.

Спевамі ды танцамі парадаваў гледачоў і народны ансамбль народнай песні "Дзівосы" Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа (мастацкі кіраўнік Таццяна Нішкевіч, харэаграфія Людмілы Чарняўскай).

Знаёмства з непаўторнай прыродай Палесся, вясковым каларытам, сустрэчы з носьбітамі традыцый, смачныя пачастункі ўразілі ўдзельнікаў ансамбля і натхнілі на пошукі новых творчых ідэй!